Запішыцеся на візіт


Пратэзаванне вачэй – гэта адзіны спосаб пасля страты аднаго ці абодвух вачэй вярнуць эстэтычны выгляд, псіхалагічны камфорт і ў межах магчымасці аднавіць паўнавартаснае жыццё. Да таго ж пратэз вока дапаможа захаваць непашкоджанай паверхню кан'юнктывы (слізістай абалонкі вока), павекі і вейкі не будуць выгінацца ўнутр, слізістая абалонка не траўмуецца, зніжаецца рызыка запаленняў. Прафесійна зроблены пратэз вока візуальна амаль не адрозніваецца ад здаровага вока, а насіць яго зручна і камфортна.

У сучаснай Еўропе для пратэзавання вачэй выкарыстоўваюць два тыпы матэрыялаў – крыялітнае шкло і палімерныя матэрыялы, сярод якіх найбольш папулярным з'яўляецца крыялітнае шкло. Нягледзячы на шматгадовую папулярнасць шкляных пратэзаў, усё больш спецыялістаў схіляюцца да выраблення пратэзаў з поліметылметакрылат, ці ПММА.

У клініцы Adoria мы аказваем паслугі пратэзавання вачэй і прапануем пацыентам пратэзы вачэй з крыялітнага шкла і з матэрыялу ПММА.

 

Перавагі пратэзаў вачэй з ПММА:

  • магчымасць вырабіць індывідуальны пратэз вока, які дакладна адпавядае патрэбам пацыента;
  • матэрыял дазваляе неабмежаваныя магчымасці карэкцыі пратэза;
  • ля прафілактыкі пратэз паліруюць, што працягвае тэрмін камфортнага карыстання;
  • найбольш працяглы тэрмін карыстання – ад 2 да 4 год;
  • высокая ўдаратрываласць;
  • прыемны да нашэння матэрыял з нізкай цеплаправоднасцю;
  • падыходзіць людзям з актыўным ладам жыцця і пацыентам са слабым тонусам павека;
  • ПММА – гэта гіпаалергенны матэрыял з нізкай рызыкай развицця розных алергій.

 

Пратэзаванне вачэй з крыялітнага шкла – пацыент атрымлівае пратэз вока за адзін дзень, бо іх яму прапануюць з калекцыі наяўных загатовак, якія прыладжваюцца да формы вочнай паражнины пацыента. У асобых выпадках мы прапануем вырабіць пратэз, не карыстаючыся камплектам загатовак. Недахопам шкляных пратэзаў вачэй з'яўляецца нізкая ўдаратрываласць.

Пратэзаванне вачэй з матэрыялу ПММА – пацыент атрымлівае пратэз вока ў сярэднім за два дні. У першы дзень знімаюць дакладны злепак, які адбівае найдрабнейшыя індывідуальныя асаблівасці вочнай паражнiны пацыента. У прысутнасці пацыента вырабляюць загатоўку пратэза з часовых матэрыялаў і адначасова ўручную танюткім пэндзлікам малююць раёк вока пацыента, вызначаючы колер вачэй. Гледзячы на здаровае вока, спецыяліст рознымі колерамі малюе відарыс райка, аналагічны здароваму воку. Пратэз цалкам гатовы наступным днём. Па прымерцы пратэза пры неабходнасці можна зрабіць яго карэкцыю, бо матэрыял ПММА вельмі падатлівы на карэктаванне; пацыенту таксама дапамагаюць навучыцца ўвадзіць, вынімаць і даглядаць пратэз. У клініцы Adoria пратэзаванне вачэй робяць людзям усіх узростаў. Трэба прыняць да увагi, што дзецям да 12 год вочныя пратэзы неабходна мяняць не радзей як двойчы за год, бо гэта звязана з асаблівасцямі дзіцячага росту. Да 18 год пратэз вока мяняюць 2–3 разы за два гады. Калі чалавек не выкарыстоўвае пратэз, альбо выкарыстоўвае пратэз неадпаведнага памеру, гэта можа прывесцi да ўтварэння асіметрычнага твару ці праблемы з вочнай паражнiнай. У выпадках, калі па розных прычынах (часцей за ўсё праз анкалагічную хваробу) страчана ўся арбіта вока разам з павекам, акрамя эктапратэзаў, якія прымацоўваюцца да рамы акуляраў, клініка Adoria прапануе вырабіць эктапратэзы найноушага пакалення. Гэта пратэзы вока з мяккага сілікону з райком ПММА, якія ўтвараюць арбіту вока з павекамі і вейкамі. Дзякуючы ўласцівасцям сілікону, матэрыял добра ліпне, прыемны для нашэння, да таго ж сілікон дазваляе атрымаць максімальна натуральны выгляд вока.

Частыя пытанні пацыентаў

Праз які час пасля аперацыі магчыма пратэзаваць вока?

Пратэзаванне вачэй пасля аперацыі залежыць ад розных чыннікаў, але часта першы пратэз – корпус канформера – можна паставіць ўжо праз 3–5 дзён пасля аперацыі, каб захаваць ранейшую форму вочнай паражнiны. Сталы пратэз магчыма вырабіць толькі пасля таго, як вочная паражнiна цалкам загаіцца; працэс гаення ў кожнага індывідуальны.

Што такое канформер?

Пасля хірургічнага выдалення вока ў вочную паражнiну устаўляецца празрыстая лінза з пластыкавага матэрыялу (канформер), якая цалкам адпавядае памерам вочнай паражнiны і дазваляе павекам функцыянаваць, не чапляючы шрамаў ад аперацыйных швоў. Канформер носяць 6–8 тыдняў, пакуль вочная паражнiна цалкам не загаіцца, і пухліна паменшыцца. Канформеры найноушага пакалення больш выгнутыя і прыстасаваныя для таго, каб лепей утрымліваць пратэз вока; да таго ж яны паменшваюць выпінанне кан'юнктывы і экструзію пратэзаў. Усе корпусы канформераў стэрылізуюцца этыленаксідам – гэта метад, ухвалены FDA (Амэрыканская ўправа па кантролю харчавання і лекаў), які таксама выкарыстоўваецца для стэрылізацыі пратэзаў вачэй з ПММА.

Ці магчыма замяніць шкляныя пратэзы на ПММА?

Так, вядома. Сучаснае пратэзаванне вачэй дазваляе вольна маніпуляваць тым ці іншым матэрыялам, адрозніваюцца толькі ўласцівасці саміх матэрыялаў, а таксама індывідуальныя адчуванні пацыента – які матэрыял яму больш прыдатны.

Якія ёсць найбольш істотныя адрозненні паміж ПММА і крыялітным шклом?

Матэрыял ПММА, ці поліметылметакрылат, вельмі падатлівы на карэктаванне. Напрыклад, яго дастаткова адпаліраваць, і пратэз вока будзе выглядаць як новы. Шкляныя пратэзы аднавіць немагчыма. ПММА не выклікае дыскамфорту пры высокай ці нізкай тэмпературы, у яго нізкая цеплаправоднасць у адрозненні ад шкляных пратэзаў, якія выклікаюць рызыку абмарожання вочнай паражнiны на сільным марозе ці могуць награвацца ў лазні. Матэрыял ПММА ўдаратрывалы, што азначае, што пратэз не разаб'ецца, калі ўпадзе. Калі шкляны пратэз упадзе на цвёрдую паверхню, ён разаб'ецца. Трэба адзначыць, што ў свой час у краiнах Скандынавіі разам з пратэзамі з ПММА прапаноўвалі вырабленыя ў Германіі пратэзы з крыялітнага шкла, але з цягам часу прыйшлі да высновы, што да кліматычных умоў паўночных краін больш прыдатныя менавіта пратэзы з матэрыялу ПММА.

Як доўга можна насіць пратэз вока з матэрыялу ПММА?

Хоць у матэрыялу ПММА тэрмін карыстання значна даўжэйшы за крыялітнае шкло, мы раім мяняць пратэзы кожныя два гады, бо з цягам жыцця памер вочнай паражнiны чалавека змяняецца. Нярэдка пацыент сам адчувае, што трэба мяняць пратэз – ён пачаў раздражняць (асабліва шкляны), зрабіўся занадта вольны ці пруткi, і г. д. Нягледзячы на тое, што пратэз з ПММА можна рэгулярна падпраўляць і паліраваць, з цягам часу ён старэе маральна, і лепей вырабіць новы.

Запрашаем звярнуцца да клінікі Adoria, каб задаць любое пытанне, звязанае з нашымі паслугамі па пратэзаванню вачэй. Каб запісацца на наведванне да афтальмолага-анапластолага Аскольда Бушманіса, тэлефануйце па нумару +37129219507.

 

Пазнаёмцеся з нашымі лекарамі

Аскольд Бушманіс
Аскольд Бушманіс
Афтальмолаг / анапластолаг